Founded by the European Union

Другі конкурс эсэ

Каманда праекта запрашае выпускнікоў выпускніц Social Camp прыняць удзел у другім конкурсе эсэ і пісьмова паразважаць аб тым, што такое сучасная “беларускасць”

Другі конкурс эсэ

Паважаныя выпускнікі і выпускніцы Social Camp!

Каманда праекта запрашае вас прыняць удзел у другім конкурсе эсэ і пісьмова паразважаць на наступную тэму: Што такое сучасная “беларускасць”?

Што для вас, вашых сваякоў, сяброў і сябровак азначае прыналежнасць да беларускага, да “беларускасці”? Ці звязаны гэты канцэпт з фізычным месцам (домам), з мовай, культурным асяроддзем альбо гістарычным паходжаннем? Што вызначае “беларускасць” у сітуацыі геаграфічнай адлегласці ад краіны і ці магчыма адчуваць адлегласць, знаходзячыся ўнутры Беларусі? Як тэхналогіі ўплываюць на “беларускасць”?

Чаму варта прыняць удзел у нашым конкурсе?  

Па-першае, каб развіваць навыкі пісьма і крытычнага мыслення. Па-другое, каб падзяліцца сваімі думкамі з намі і аўдыторыяй праекту Social Camp. І нарэшце, каб пазмагацца за прыз – каштоўны, густоўны і цалкам прыемны. (:

Калі і куды дасылаць свае працы?

Конкурс стартуе сёння, 17 траўня. Дэдлайн – 10 чэрвеня 2024 г. да 18.00 па Мінску.

Эсэ дасылайце на адрас Socialcamp-Belarus@goethe.de з пазнакай “конкурс эсэ”. Аб'ём тэкстаў – ад 8 да 12 тысяч знакаў з прабеламі. Мова – беларуская ці руская.

! Калі ласка, звярніце ўвагу, што конкурс носіць закрыты характар: да ўдзелу запрашаюцца толькі ўдзельні_цы нашага праекта, не дзяліцеся інфармацыяй з трэцімі асобамі.

У вас засталіся пытанні? Напішыце ў групе або на пошту, указаную вышэй.

Вельмі чакаем вашых тэкстаў і запрашаем пачытаць эсэ пераможцаў мінулага конкурсу на нашым сайце (тэг “студэнцкія працы”).

З павагай,
Social Camp


Маё смецце вандруе больш за мяне!
17 вер 2023

Маё смецце вандруе больш за мяне!

Адна гісторыя экаактывізму

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай
11 ліп 2024

Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай

Што такое сучасная беларускасць? Паразважаць на гэтае пытанне мы запрасілі нашых студэнт_ак і менці ў межах адкрытага конкурсу. Публікуем эсэ, абранае журы нашага праекту.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Праект Social Camp завяршаецца
20 каст 2024

Праект Social Camp завяршаецца

За два гады мы шмат паспелі, а цяпер сыходзім на канікулы

Чытаць цалкам Чытаць цалкам