Founded by the European Union

Ментарынг – гэта пра падтрымку

Распавядаем пра працэс ментарынга и поспехі пар «менці – ментар_ка»

Ментарынг – гэта пра падтрымку

У нашым праекце працуюць 25 пар «менці – ментар_ка». І паколькі некаторыя з іх ужо набліжаюцца да фіналу супрацоўніцтва, мы вырашылі расказаць аб іх поспехах і аб працэсе ў цэлым.

Некалькі слоў аб працэсе

Пары «менці - ментар_ка» сустракаюцца ў зручным для іх фармаце: часцей за ўсё анлайн, але ёсць і такія, каму геаграфія дазваляе сустракацца на сесіі афлайн. Як правіла, гэта сустрэчы з загадзя агаворанымі задачамі раз на два тыдні. Такі рытм дазваляе менці выконваць заданні і пакідае час на рэфлексію. Ініцыятыва – а менавіта мэты, задачы, жаданне і гатоўнасць ісці да пастаўленых мэтаў - зыходзіць ад менці, гэта цалкам яго / яе поле адказнасці.

Ментар_ка аказвае падтрымку, падказвае, дапамагае ў фармуляванні наступных крокаў і задач. Адным словам, гэты чалавек побач, калі неабходны дапамога і падказка.

Аднак ментарынг – гэта не толькі пра матывацыю і пастаноўку задач, але і пра паважлівую, камунікацыю, за кошт якой і ствараецца прастора даверу. Дарэчы, мы рыхтуем да публікацыі невялікі гайд па ментарынгу, які хутка будзе апублікаваны на сайце Social Camp. У ім мы пастараліся сабраць карысныя рэкамендацыі для тых, хто плануе выступіць ментар_кай у будучыні альбо хто б хацеў больш даведацца аб адрозненнях ментарынгу ад, да прыкладу, коўчынга.

Над чым працуюць менці?

Усё вельмі індывідуальна. Хтосьці мае патрэбу ў падтрымцы пры напісанні праектных заявак, хтосьці шукае прафесійную параду, працуючы над уласным сайтам.

Вось прыкладны спіс пытанняў, з якімі да нас звяртаюцца менці:

  • Як скласці праектную заяўку? Дзе знайсці прыдатны грант?
  • Я хачу стварыць падкаст. З чаго пачаць?
  • Я хачу рабіць грамадска-культурныя мерапрыемствы. Якія ёсць інструменты? Як планаваць такую працу і дзе шукаць каманду?
  • Як правільна развіваць кантакты ў новым творчым асяроддзі?


...і гэта далёка не ўвесь спектр запытаў. У Social Camp звяртаюцца беларусы і беларускі з жаданнем развіваць свой уласны творчы праект (запускаць падкаст, зрабіць выставу ці серыю мерапрыемстваў) ці паспрабаваць свае сілы ў сацыяльным прадпрымальніцтве. Мы імкнемся падабраць для іх дасведчанага ментара або ментарку, які(ая) змог/змагла б дапамагчы менці рэалізаваць свае амбіцыі.

Гэта няхуткі працэс, але ў нас ёсць першыя вынікі: некалькі менці склалі заяўкі на грантавую падтрымку сваіх праектаў, стартаваў падкаст на экалагічную тэматыку, некалькі чалавек працуюць над публікацыяй сайтаў-візітак сваіх праектаў. А яшчэ некалькі чалавек атрымалі парады па адаптацыі ў новай краіне пражывання, што таксама вельмі важна.

Калі вас зацікавіў ментарынг і вы ведаеце, у падтрымцы па якім пытанні вы маеце патрэбу, напішыце нам!

Online-Camp Digital Leaders
06 вер 2023

Online-Camp Digital Leaders

Скарыстайся шанцам стаць лічбав_ай лідэрк_ай і арганізатар_кай Online Camp!

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Вынікі другога конкурсу праектаў
18 крас 2024

Вынікі другога конкурсу праектаў

У лютым 2024-га Social Camp абвясціў закрыты конкурс праектаў для ўдзельні_ц праграм адукацыі і ментарынгу. Распавядаем, якія праекты атрымалі фінансавую падтрымку ў гэтым годзе.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!
18 снеж 2023

Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!

Распачніце новы год з гуманітарнай анлайн-адукацыі і самаразвіцця!

Чытаць цалкам Чытаць цалкам