Founded by the European Union

Online-Camp Digital Leaders

Скарыстайся шанцам стаць лічбав_ай лідэрк_ай і арганізатар_кай Online Camp!

Online-Camp Digital Leaders

Далучайся да «Digital Leaders» і прапампуй свае навыкі ў зручным онлайн–фармаце!

«Online-Camp Digital Leaders» – гэта доўгатэрміновая адукацыйная праграма, якая разлічана пераважна на беларусаў і беларусак ад 18 да 25 гадоў і ўключае ў сябе наступныя ключавыя блокі:

  1. Лічбавае Лідэрства: стань запатрабаванай лідэркай лічбавай эпохі і кіруй супольнасцямі.
  2. Лічбавая Супольнасць: стварай і развівай свае онлайн-супольнасці.
  3. Арганізацыя Online Camp: даведайся больш пра стратэгіі і інструменты для паспяховай арганізацыі Online Camp.


Спікеры і спікеркі:

  • Марына Сакалова – кандыдатка гістарычных навук, акадэмічная дырэктарка Кааліцыі па лічбавых навыках
  • Іван Амелян – эксперт па развіцці супольнасцяў, арганізацый і кааліцый
  • Марго Лазарэнкава – сузаснавальніца стартап-канферэнцыі EMERGE, экспертка па пабудове і развіццю супольнасцяў у сферы тэхналогій і крэатыўных індустрый
  • Вольга Саўчанка – экспертка па лічбавых супольнасцях, СEO Comdev.group
  • Яніна Ганчарова – дырэктарка Fashion tech hub
  • Вольга Паддубная – экспертка ў сферы навучання праграм Рады Еўропы і Еўрапейскай камісіі
  • Мікалай Кванталіяні – сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus


Перавагі праграмы:

  • Навучанне з эксперт_камі з розных сфер
  • Развіццё ўласнай экспертызы
  • Удзел у супольнасці лічбавых лідэр_ак
  • Падтрымка для арганізацыі свайго Online Camp
  • Сертыфікат удзельні_цы праграмы


Калі?

Адукацыйная частка: 13 кастрычніка – 4 лістапада 2023 года

Час: чацвер–пятніца, 16:30-18:30 (па Мінскім часе)

Правядзенне ўласнага Online Camp: з лістапада 2023 па красавік 2024 года

Поўная праграма даступная па спасылцы.

Для ўдзелу запаўняй анлайн–форму да 8 кастрычніка. Адказ прыйдзе на пошту аплікант_кам да 10 кастрычніка.


Праект рэалізуецца Goethe-Institut пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Маё смецце вандруе больш за мяне!
17 вер 2023

Маё смецце вандруе больш за мяне!

Адна гісторыя экаактывізму

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Ментарынг: што новага чуваць?
25 крас 2024

Ментарынг: што новага чуваць?

Нядаўна мы завяршылі фінальны раунд прыёму заявак на ментарынг. Дзякуем за цікавасць тым, хто падаў свае заяўкі! І каб натхніць на ўдзел у падобных праграмах тых, хто не трапіў да нас на праект, караценька раскажам пра прамежкавыя вынікі.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Набор на навучальны семестр завершаны
16 каст 2023

Набор на навучальны семестр завершаны

Ужо ў другой палове кастрычніка пачнецца навучанне па шасці адукацыйных курсах.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам