Founded by the European Union

Першы набор завершаны!

Другі набор на курсы – восенню 2023 года.

Першы набор завершаны!

Мы з радасцю паведамляем, што першы набор на адукацыйную праграму і ментарынг завершаны. 24 лістапада пачаліся курсы «Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты» і «Сацыяльная экалогія» на платформе Moodle.

Каманда Social Camp вельмі радая такому вялікаму попыту: агулам мы атрымалі колькасць заявак на адукацыйныя курсы, якая ў тры разы перавышае колькасць месцаў у групах. Дзякуй вам за зацікаўленасць! Звяртаем вашу ўвагу, што ўжо восенню 2023 года будзе аб'яўлены другі набор на курсы.

Набор на праграму ментарынгу таксама часова прыпынены. Мы ўважліва вывучаем заяўкі і падбіраем тандэмы «ментар – менці». Неўзабаве паінфармуем нашых удзельнікаў і ўдзельніц аб выніках нашай падрыхтоўкі і тандэмы змогуць пачаць працу.

Калі ў вас засталіся пытанні, калі ласка, выходзьце з намі на сувязь!

А ўжо зусім хутка Social Camp распачне чарговы набор на ментарынг і адукацыйныя курсы.


Рэгістрацыя на праграмы адкрыта!
31 каст 2022

Рэгістрацыя на праграмы адкрыта!

Дэдлайн – 13 лістапада

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Партфоліа праекта «MentalYouNited»
25 вер 2024

Партфоліа праекта «MentalYouNited»

Нейраадметныя людзі – хто яны? Што варта пра іх ведаць?

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай
11 ліп 2024

Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай

Што такое сучасная беларускасць? Паразважаць на гэтае пытанне мы запрасілі нашых студэнт_ак і менці ў межах адкрытага конкурсу. Публікуем эсэ, абранае журы нашага праекту.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам