Адукацыйны цыкл выходзіць на фінішную прамую
У палове студзеня мы пачынаем апошні навучальны цыкл, але па-ранейшаму прымаем заяўкі на ментарынг.

Віншуем усіх з Новым годам і дзякуем тым, хто ў святочны час даслаў свае анкеты на ўдзел у курсах!
На мінулым тыдні каманда Social Camp скончыла прымаць заяўкі на адукацыйную праграму. У гэтым годзе мы закрыем адукацыйны цыкл нашага праекту пяццю курсамі, якія распачнуцца ў анлайне ўжо ў палове студзеня і скончацца ў красавіку. Пасля адбору заявак, які скончыцца цягам бліжэйшых дзён, усе кандыдат_кі будуць паінфармаваныя пра вынікі адбору і наступныя крокі праз электронную пошту.
Першымі ў зімова-вясновым семестры пачнуцца курсы «Сацыяльны праект: ад ідэі да рэалізацыі» Святланы Зінкевіч і «Адвакацыя» Валдзіса Фугаша.
Увага! Набор на ментарынг яшчэ адкрыты. Інфармацыю пра тое, як працуе ментарынг, а таксама анкету ўдзельні_цы вы знойдзеце на адмысловай старонцы на сайце.
Плённага Новага году!
Навіны
Усе навіны
Вітаем у Social Camp!
Гётэ-Інстытут у Варшаве рады абвясціць аб пачатку Social Camp – новага праекта Еўрапейскага саюза.

Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай
Што такое сучасная беларускасць? Паразважаць на гэтае пытанне мы запрасілі нашых студэнт_ак і менці ў межах адкрытага конкурсу. Публікуем эсэ, абранае журы нашага праекту.

Чаму ў Social Camp такая айдэнтыка?
Дызайнерка праекта – пра натхненне і канцэпцыю.