Founded by the European Union

Вітаем у Social Camp!

Гётэ-Інстытут у Варшаве рады абвясціць аб пачатку Social Camp – новага праекта Еўрапейскага саюза.

Вітаем у Social Camp!

Social Camp задумваўся як праект падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і рэалізуеццца ў супрацоўніцтве з беларускай экспертнай камандай. Натуральна, у актуальным кантэксце беспрэцэдэнтнага ціску вельмі складана далей казаць пра падтрымку дэмакратычных каштоўнасцяў і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, аднак мы цалкам упэўненыя, што еўрапейская падтрымка і салідарнасць вельмі патрэбныя беларускаму грамадству. 

Разам з Еўрапейскім саюзам Гётэ-Інстытут у Варшаве працягвае шматгадовую працу сваіх мінскіх калег, якую яны вымушаныя былі прыпыніць пасля 25 гадоў існавання Гётэ-Інстытута ў Беларусі, і пачынае праект для беларусаў і беларусак, неабыякавых да будучыні сваёй краіны. Падтрымліваць дух беларускага грамадства ў цяжкі для яго час, ствараць прастору для ўзаемадапамогі – такую мэту мы ставім перад сабой. 

Сваю задачу мы бачым таксама ў тым, каб надалей умацоўваць гарызантальныя сувязі ўнутры беларускага грамадства. А таксама стымуляваць стварэнне і імплементацыю праектаў, накіраваных на яго ўзмацненне – унутры Беларусі і сярод дыяспары па ўсім свеце.

Са свайго боку жадаю нашай камандзе энтузіязму ў рэалізацыі праекта, а ўдзельнікам Social Camp – поспехаў і натхнення.

Юлія Ханске

Дырэктарка Гётэ-Інстытута ў Варшаве.

Курсы першай дапамогі
22 ліп 2024

Курсы першай дапамогі

Партфоліа яшчэ аднаго праекта-пераможцы нашага конкурсу.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Адукацыйны цыкл выходзіць на фінішную прамую
12 студ 2024

Адукацыйны цыкл выходзіць на фінішную прамую

У палове студзеня мы пачынаем апошні навучальны цыкл, але па-ранейшаму прымаем заяўкі на ментарынг.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Праект Social Camp завяршаецца
20 каст 2024

Праект Social Camp завяршаецца

За два гады мы шмат паспелі, а цяпер сыходзім на канікулы

Чытаць цалкам Чытаць цалкам