Founded by the European Union

Праект Social Camp завяршаецца

За два гады мы шмат паспелі, а цяпер сыходзім на канікулы

Праект Social Camp завяршаецца

Улетку 2022 года стартаваў наш SocialCamp–праект падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці. Сваю задачу мы бачылі і бачым у тым, каб надалей умацоўваць гарызантальныя сувязі паміж беларусамі і беларускамі незалежна ад месца іх актуальнага пражывання, ствараць бяспечную прастору для абмену досведам, а таксама стымуляваць стварэнне праектаў унутры Беларусі і сярод дыяспары па ўсім свеце.

Мы лічым, што ў нас атрымалася: цягам апошніх двух гадоў нашая каманда правяла некалькі набораў на курсы гуманітарных напрамкаў, наладзіла эфектыўны механізм ментарскай падтрымкі для ўсіх жадаючых, а таксама зладзіла два конкурсы праектаў для ўдзельнікаў і ўдзельніц Social Camp. Агулам праз нашыя курсы прайшло болей за 300 чалавек, мы арганізавалі працу з ментар_камі для дзясяткаў беларус_ак у розных краінах і падтрымалі сямнаццаць разнастайных праектаў самага рознага характару: ад курсаў першай дапамогі для падлеткаў да інфакампаній і падтрымкі сацыяльнага бізнэса. Пабачыць, якія менавіта праекты былі падтрыманыя, а таксама пачытаць эсэ некаторых нашых студэнт_ак можна ў раздзеле Ідэі на нашым сайце.

Напрыканцы кастрычніка 2024 года праект SocialCamp, першая ягоная ітэрацыя, сканчваецца. Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да нашага праекта ў розных ролях. Спадзяемся, праца працягнецца ў бліжэйшым часе, пра што мы абавязкова паведамім на гэтым сайце.

Застаемся на сувязі!
Каманда Social Camp

Муралы стрыт-арт фестывалю “Vulica Brasil”
10 чэрв 2024

Муралы стрыт-арт фестывалю “Vulica Brasil”

Фінальная праца студэнткі курса "Сторытэлінг" Таццяны Віркоўскай

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Мінігрантынг: дзесяць праектаў падтрыманыя
19 каст 2023

Мінігрантынг: дзесяць праектаў падтрыманыя

Улетку мы абвяшчалі закрыты конкурс праектаў для ўдзельні_ц праграм адукацыі і ментарынгу. Распавядаем, якія праекты атрымалі фінансавую падтрымку.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Рэгістрацыя на праграмы адкрыта!
31 каст 2022

Рэгістрацыя на праграмы адкрыта!

Дэдлайн – 13 лістапада

Чытаць цалкам Чытаць цалкам