Founded by the European Union

Мінігрантынг: дзесяць праектаў падтрыманыя

Улетку мы абвяшчалі закрыты конкурс праектаў для ўдзельні_ц праграм адукацыі і ментарынгу. Распавядаем, якія праекты атрымалі фінансавую падтрымку.

Мінігрантынг: дзесяць праектаў падтрыманыя

Social Camp прапануе ўдзельні_цам адукацыйных праекту і праграмы ментарынгу магчымасць атрымаць экспертную і фінансавую падтрымку уласных праектаў, накіраваных на развіццё лакальных беларускіх супольнасцяў. У ліпені гэтага года мы атрымалі 27 заявак, якія камісія ўважліва ацаніла і ў выніку абрала дзесяць фіналістаў. Кожная каманда ўжо распачала рэалізацыю свайго праекта. Пра што яны?

Папулярызацыя беларускай мовы, гісторыі і культуры сярод дзетак і дарослых з ліку дыяспары ва Ўроцлаве праз стварэнне грамадска-культурніцкай прасторы, медыйна-адукацыйны праект для практыкаў мастацтва – дзеля павялічэння іх бачнасці і далейшага развіцця беларускага мастацкага поля, анлайн-школа лідарства для беларусак – вось толькі частка тых ідэй, якія атрымалі падтрымку. Што цікава і важна, частка праектных заявак датычыла тэмы псіхічнага здароў’я – Social Camp падтрымаў два праекты па тэме, а таксама ідэю правядзення афлайн-мерапрыемстваў на тэму супрацьдзеяння хатняму гвалту – яны адбудуцца ў Польшчы.

Акрамя таго, сярод нашых фіналістаў ёсць каманды, што запланавалі стварэнне ўласных адукацыйных праектаў, абапіраючыся на досвед удзелу ў Social Camp. Для нас гэта вялікі гонар!

Сярод падтрыманых праектаў ёсць і такія, што цалкам адбудуцца ў Беларусі – як у афлайне, так і, зразумела, анлайн. Больш інфармацыі пра праекты з’явіцца на нашым сайце цягам наступных месяцаў.

Зазначаем, што калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да Social Camp і паўдзельнічаць у наступным конкурсе праектаў, гэта ўсё яшчэ магчыма. Падрабязнасці – на старонцы Падтрымка праектаў.

Online-Camp Digital Leaders
06 вер 2023

Online-Camp Digital Leaders

Скарыстайся шанцам стаць лічбав_ай лідэрк_ай і арганізатар_кай Online Camp!

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!
18 снеж 2023

Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!

Распачніце новы год з гуманітарнай анлайн-адукацыі і самаразвіцця!

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Ментарынг – гэта пра падтрымку
12 чэрв 2023

Ментарынг – гэта пра падтрымку

Распавядаем пра працэс ментарынга и поспехі пар «менці – ментар_ка»

Чытаць цалкам Чытаць цалкам