Набор на навучальны семестр завершаны
Ужо ў другой палове кастрычніка пачнецца навучанне па шасці адукацыйных курсах.

Дзякуй тым, хто падаў заяўку на ўдзел у Social Camp! У гэтым годзе мы вырашылі падзяліць адукацыйную праграму на два семестры і правесці асобныя наборы для кожнага з іх. Што гэта значыць? Набор на першыя шэсць з адзінаццаці курсаў завершаны, мы атрымалі дастатковую колькасць заявак і зараз сканчваем падрыхтоўчую працу перад пачаткам заняткаў. Ужо ў другой палове кастрычніка на платформе Moodle пачнуцца курсы «Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты» і «Сацыяльная экалогія». Усе ўдзельні_цы навучальнай праграмы атрымаюць падрабязную інфармацыю па рэгістрацыі па свае электронныя пошты.
Увага! Набор на чарговы навучальны семестр адбудзецца ў снежні 2023 года. Калі вы па нейкіх прычынах не патрапілі на курсы восеньскага семестра, абавязкова далучайцеся да Social Camp у снежні. Расклад курсаў і іх апісанне вы можаце знайсці ў закладцы Адукацыя.
Заяўкі на праграму ментарынга яшчэ прымаюцца.
Навіны
Усе навіны
Online-Camp Digital Leaders
Скарыстайся шанцам стаць лічбав_ай лідэрк_ай і арганізатар_кай Online Camp!

Курсы першай дапамогі
Партфоліа яшчэ аднаго праекта-пераможцы нашага конкурсу.

Партфоліа праекта «Не маўчы»
Шчыры аповед пра тое, што атрымалася і не, ад арганізатарак фестывалю «Не маўчы»