Партфоліа праекта «Let’s Wiki»
Узмацняем голас Беларусі ў свеце разам!

Праект «Let’s Wiki» таксама атрымаў падтрымку ў выніку нашага закрытага конкурса для ўдзельні_ц Social Camp. Ягоная місія – узмацняць беларускія галасы ў лічбавым свеце праз павялічэнне колькасці якасных артыкулаў на Вікіпе(э)дыі.
Чальцы ініцыятывы праводзяць адукацыйныя сустрэчы, каб навучыць беларуса_к самастойна ствараць старонкі на Вікіпе(э)дыі на самыя розныя тэмы. У гэтым відэа мы папрасілі «Let’s Wiki» даць кароткі майстар-клас і дапамагчы беларускаму жаночаму хору SPIEVY стварыць пра сябе старонку.
Пра ролю сучаснай Вікіпе(э)дыі і тое, як стаць ягонай сааўтаркай ці сааўтарам – у нашым відэа.
Навіны
Усе навіны
Партфоліа праекта «Спадчына»
Навошта ствараць клуб для беларускай моладзі ў польскім Уроцлаве і як напоўніць яго жыццём? Стваральніца «Спадчыны» Наста Сасыкбаева распавядае пра свой праект.

Другі конкурс эсэ
Каманда праекта запрашае выпускнікоў выпускніц Social Camp прыняць удзел у другім конкурсе эсэ і пісьмова паразважаць аб тым, што такое сучасная “беларускасць”

Муралы стрыт-арт фестывалю “Vulica Brasil”
Фінальная праца студэнткі курса "Сторытэлінг" Таццяны Віркоўскай